Інфармацыю прадаставіў Аляксей Мемелаў
Беларуская федэрацыя арыентавання, клуб арыентавання «БДУ».
Галоўны суддзя – Мемелаў Аляксей, +375-29-666-67-64, takumasato@tut.by
Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліках па групах МЖЕ і МЖА дапускаюцца ўсе жадаючыя спартсмены, у складзе каманд клубаў, вобласцей ці асабіста.
Да ўдзелу ў юнацкім першынстве (групы МЖ18) дапускаюцца спартсмены 1996 года нараджэння і маладзейшыя.
15:30 – 17:00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў на месцы старта.
17:00 – 18:30. Старт на спрынтэрскай дыстанцыі.
10:30 – 11:30. Рэгістрацыя ўдзельнікаў на месцы старта.
11:30 – 11:45. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.
12:00 – 13:30. Старт на сярэдняй дыстанцыі.
11:00 – 11:10. Масавы старт на доўгай дыстанцыі.
14:00 – 15:00. Цырымонія ўзнагароджання і закрыцця спаборніцтваў.
Праграма спаборніцтваў можа быць удакладнена.
Вынікі ў асабістым заліку вызначаюцца па кожнаму дню спаборніцтваў.
Агульнакамандны залік падлічваецца па шасці лепшых выніках па групах МЖЕ і МЖА у другі і трэці дні спаборніцтваў. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы:
Место | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
МЖЕ | 100 | 97 | 94 | 91 | 89 | 87 | 85 | 83 | 81 | 80 | 79 | 78... |
МЖА | 80 | 77 | 74 | 71 | 69 | 67 | 65 | 63 | 61 | 60 | 59 | 58... |
Пераможцы і прызеры груп MЖЕ і МЖ18 узнагароджваюцца прызамі і ганаровымі граматамі. Пераможцы і прызеры груп MЖА узнагароджваюцца ганаровымі граматамі. Каманда-пераможца і каманды-прызёры атрымліваюць ганаровыя граматы.
Падрыхтоўка карт – вясна-лета 2014.
Ёсць магчымасць пражывання ў палявых умовах у цэнтры спаборніцтваў на месцы старта другога і трэцяга дзён.
Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца праз спецыяльную форму для заяўкі - заяўка на ЧРБ.
Апошні тэрмін прымання заяўкі – 22 ліпеня.