'Belarus
«Сасновы Бор», Аўтар Франц Матусевіч, 2014, Маштаб 1: 5000, сячэнне рэльефу 2,5 метры.
Па ўсходу мапы пракладаецца падземная лінія электраперадач 110кВ. На ўзвышшы ў раёне старта створана роварная траса кроскантрі “Дзіцячая Чыгунка”.
Дрышчавы лес, развітая мярэжа сьцяжынак, рэльеф малавызначыны. Шмат варонак і акопаў з часоў другой сусветнай вайны. Памеры лесу невялікія 1км на 1км.
Працяг вуліцы Аннаева на поўдні карты з малаінтэнсіўным рухам. Сьмецьце разнастайнага паходжаньня. Могуць трапляцца роварысты і коні. Сустракаюцца хаткі асоб без сталога места жыхарства. Даволі многа шпацыруючых, сабакаў, адпачываючых грамадзян.
Шаноўныя ўдзельнікі, будзьце ўважлівымі на дыстанцыях.
Паркоўка ўласнага транспарту ўздоўж вуліцы Аннаева
Дадаткова. Ля цэнтра спаборніцтваў ёсьць водная калонка, у 5 хвілінах пешшу крама эўраопт.
| Дыстанцыя | Складанасць | Даўжыня, км | Колькасць КП | Каэфіцыэнт |
| 1 | Для вопытных | 6,2 | 23 КП | 100 |
| 2 | Для вопытных | 5,1 | 20 КП | 83 |
| 3 | Для вопытных | 4,0 | 17 КП | 70 |
| 4 | Для вопытных | 2,5 | 11 КП | 49 |
| 5 | Для пачаткоўцаў | 3,3 | 9 КП | 42 |
| 6 | Для пачаткоўцаў | 2,3 | 9 КП | 34 |
| 7 | Для пачаткоўцаў | 1,6 | 6 КП | 23 |
| 7 | Для пачаткоўцаў | 1,6 | 6 КП | 23 |
| Маркіроўка | 1,0 | 6 КП | - | |
| Неафіцыйная роварная | 5.5* | 10 КП | - | |
* - даўжыня падлічана па прамой лініі паміж пунктамі (па птушцы).
Афіцыйны старт з 16.30 па 19.00 і фініш да 20.00
Фотасправаздача падрыхтоўкі https://plus.google.com/photos/115128686240436528888/albums/6137112371901412785
5 тур - 15 красавіка - Сасновы Бор
Перечисленные компании помогают нам проводить соревнования. Рекомендуем пользоваться их услугами.