Матэр'ял прадаставіў Яўген Каралёў
Палажэнне
аб правядзенні спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні
“BNTU OPEN”
Мэты і задачы
Папулярызацыя спорту і спратыўнага арыентавання, здаровага ладу жыцця; падтрымка спратыўнай формы ў міжсезонны перыяд; вясёлае баўленне часу.
Арганізатары
Клуб спартыўнага арыентавання “БНТУ”.
Час і месца
Спаборніцтвы праводзяцца ў 5 этапаў. Этапы адбываюцца штомесяц пачынаючы з лістапада і скончваючы сакавіком.
- 19.11.2016 (сб) “Сосны”,
- 17.12.2016 (сб) Кампус БНТУ,
- 21.01.2017 (сб) Севастопальскі Парк,
- 18.02.2017 (сб) Стадыён “Трактар”,
- 18.03.2017 (сб) Барысаў - Райбальніца.
Фармат спраборніцтваў
4 дыстанцыі для мужчын і жанчын ад максімальна простай да максімальна тэхнічнай.
Пераважна мідловай накіраванасці. Адна ці некалькі адкрытых дыстанцый.
Групы
Д1 - Д4, адкрытая група. Адкрытая група ў першую чаргу арыентаваная на выпадковых удзельнікаў, каторыя, магчыма, толькі хочуць пазнаёміцца з арыентаваннем як такім.
Заяўка
- праз форму на сайце http://obntuopen.blogspot.com.by - кнопка “Рэгістрацыя”,
- праз электронную пошту bntuopen@gmail.com (у тэме ліста указвайце “рэгістарцыя на этап №”%нумар этапа%”),
- без рэгістрацыі можна прабегчы дыстанцыю адкрытай групы на некаторых этапах (2-4 этапы).
Сістэма адзнакі старт і фініш
SportIdent
Магчыма карыстацца сваім чыпам альбо чыпам арганізатараў.
Кошт
Арэнда чыпу
- 1,5 BYN для дарослых,
- 0,5 BYN для удзельнікаў маладзей за 18 і старэй за 60 гадоў.
Кошт удзелу
- 4 BYN для дарослых,
- 3 BYN для удзельнікаў маладзей за 18 і старэй за 60 гадоў.
Вынікі і узнагароджанне
Падводзіцца сума вынікаў пяці этапаў па суме балаў. Сістэма падліку будзе абвешчаная напярэдадні першага этапу. Узнагароджанне памятнымі прызамі і падарункамі.
Каманда
- Галоўны суддзя - Каралёў Яўген,
- Галоўны сакратар - Карагода Віктар,
- Суддзя дыстанцыі - Логінаў Арцём.
Дадатковая інфармацыя
За два тыдні да першага этапу будзе абвешчаная інфармацыя па кошце заяўкі, магчымыя удакладненні.
За тыдзень да кожнага этапа будзе абвешчаная тэхнічная інфармацыя гэтага этапа.
Кантактная інфармацыя
Ссылки по теме:
Универсальная форма для заявок:
http://www.obelarus.net/buls/entryform.doc
Заявляясь, пожалуйста, указывайте что информация о соревнованиях получена с сайта O'Belarus.