'Belarus
BNTU OPEN 1819
Спаборніцтвы прысвячаюцца памяці калег спартоўцаў, каторых мы згубілі ў розны час і пры розных абставінах.
Папулярызацыя спорту і спратыўнага арыентавання, здаровага ладу жыцця; падтрымка спратыўнай формы ў міжсезонны перыяд; вясёлае баўленне часу.
Клуб спартыўнага арыентавання “БНТУ”.
Спаборніцтвы праводзяцца ў 5 этапаў. Этапы адбываюцца штомесяц пачынаючы з лістапада і скончваючы сакавіком.
25.11.2018, 10.30 – урачыстае адкрыццё спаборніцтваў.
11.00-13.00 – час працы старта ўсiх этапаў.
19.00 - масавы-старт
Падлік і ўзнагароджанне адразу пасля старта і на падлік суммы вынікаў усіх этапаў не ўплывае.
4-5 дыстанцыі для мужчын і жанчын ад максімальна простай да максімальна тэхнічнай.
Асобна па-за агульным падлікам праводзіцца начны страт. Балы для гэтага старта не падлічваюцца і яго пераможцы ўзнагароджваюцца асобна.
SPORTident
Магчыма карыстацца сваім чыпам альбо чыпам арганізатараў.
Абанементы: для тых, хто плануе ўдзельнічаць ва ўсіх этапах на першым старце можна будзе заявіцца на усе 5 стартаў адначасова. Гэта дазволіць мінімізаваць траты і удзельнікам і арганізатарам.
Кошт асобных этапаў:
Начны старт:
Падводзіцца сума вынікаў чатырох лепшых этапаў для кожнай узроставай групы.
На турах вынікі падводзяцца па дыстанцыях, асобна для мужчын і жанчын без уліку ўзроставых групаў. Балы налічваюцца згодна з формулай і акругляюцца да цэлага:
Бу = Кд × Vу ÷ Vэ
дзе Бу - балы удзельніка, Кд - каэфіцыент дыстанцыі, Vу - хуткасць удзельніка, км/гадз, Vэ - эталонная хуткасць, км/гадз.
Эталонная хуткасць Vэ разлічваецца для кожнага тура асобна для жанчын і для мужчын. Роўная сярэднему арыфметычнаму для 5-ці найхутчэйшых удзельнікаў адпаведнага полу, што прайшлі дыстанцыі Д1, Д2. У выпадку калі пазначаныя дыстанцыі скончылі менш за 10 удзельнікаў, у якасці эталоннай хуткасці прымаецца хуткасць лепшага ўдзельніка.
Каэфіцыент дыстанцыі Кд прызначаецца рашэннем галоўнага суддзі па выніках аналізу дыстанцый тура з улікам даўжыні і тэхнічнай складанасці дыстанцый. Значэнне каэфіцыенту дыстанцый Кд публікуецца ў тэхнічнай інфармацыі для кожнага тура. У выпадку ўвядзення дадатковых дыстанцый балы за іх будуць налічвацца рашэннем галоўнага суддзі, аб чым будзе паведамленне у тэхнічнай інфармацыі для тура.
Узнагароджанне памятнымі прызамі і падарункамі.
За тыдзень да кожнага этапа будзе абвешчаная тэхнічная інфармацыя гэтага этапа.