Комментарии: Шаноўныя сябры! На туры “Зялёнага стадыёна”, што адбудзецца 12 красавіка, будзе падрыхтавана дысанцыя велаарыентавання. Параметры дыстанцыі: 5,2 км (памерана па прамой), 13 КП. Дыстанцыя аднах, але вынікі будуць падводзіцца асобна для мужчын і жанчын. Спартыўная мапа падрыхтавана ў адмысловых знаках для велаарыентавання. Старт з 18:00 да 19:00. Фінішаваць патрэбна да 20:00. Для ўдзелу неабходна загадзя замовіць мапу. Для гэтага, калі Вы яшчэ не зарэгістраваны, трэба зарэгістравацца на старонцы
http://www.obelarus.net/si/zs_register/2017/index.php Знайсці сябе ў спісе ўдзельнікаў і насупраць свайго прозвішча націснуць “Бронь”. У з’явіўшымся спісе выбраць “Вело (5,2 км, 13КП)”. Звяртаю ўвагу, што мапу замовіць можна толькі да 14:00 11.04.2017.