Комментарии: Азнаёмiўся з праектамi дакументаў, якiя плануецца абмеркаваць на канферэнцыi. Паколькi сам не здолею паўдзельнiчаць у гэтым мерапрыемстве, выкажу свае заўвагi праз iнтэрнэт.
Я разумею, што аб’яднанне пад адной «страхой» розных спаборнiцтваў робiцца дзеля эканомii фiнансавых сродкаў. Я працiўнiк такога падыходу. Так можна правесцi адны спаборнiцтвы ў год i iх пераможцам прысвоiць усе магчымыя тытулы. Калi б гэта датычылася нязначных спаборнiцтваў, яшчэ куды нi шло. Але чаму ў нас год ад году ў прафанацыю пераўтвараецца старт, якi, на маю думку, павiнен быць другiм па значнасцi пасля нацыянальных чэмпiянатаў? Я маю на ўвазе юнiёрскi чэмпiянат краiны. У нас больш ганарова стаць чэмпiёнам сярод студэнтаў, а не сярод юнiёраў. Чэмпiёны павiнны вызначацца на асобных дыстанцыях (так робiцца нават на юнацкiм першынстве). У нас жа абстрактнымi чэмпiёнамi сярод юнiёраў становяцца пераможцы шматдзёнак, якой па сутнасцi з’яўляецца i камандны чэмпiянат.
Зараз, што тычыцца сiстэмы адбору ў нацыянальную зборную краiны. Асабiста я лiчу, што найбольш «правiльнай» з’яўляецца сiстэма, што прапаноўвалi Жураўлёвы. Але наколькi яна правiльная, настолькi i нерэяльная, прынамсi ў блiшэйшы час. У цяперашнiх умовах яна больш нагадвае фарс. Таму я б за аснову ўзяў праект, падрыхтаваны Гушчыным i Рагоўскiм. Толькi, на маю думку пункт 2 варта выкрэслiць зусiм, а пункт 4 перапрацаваць. Чаму кандытамi ў зборную павiнны лiчыцца 12 лепшых па рэйтынгу, а не па сiстэме адбору?
Таксама прапанаваў бы канферэнцыi абраць камiсiю або даць заданне СТК падрыхтаваць новую рэдакцыю правiлаў. На маю думку, ужо пара iх крыху перапрацаваць – прывесцi ў адпаведнасць з мiжнароднымi, замацаваць у правiлах выкарыстанне электроннай адзнакi.
I яшчэ адна прапанова – можа варта правесцi чэмпiянат па велаарыентаванню?
Застаецца толькi пажадаць плённай працы дэлегатам канферэнцыi.