O'Belarus
Чемпионат Минска по MTBO
9 июня 2014
Главная | Новости | Библиотека | Рейтинг | Календарь | Результаты | Гостевая | От автора
Система Orphus

Информацию предоставил Никита Лаппо

Грамадская спартыўная арганізацыя
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
Мінская гарадская федэрацыя арыентавання

ЗАПРАШЭННЕ
Чэмпіятната г. Мінска – 2014
па арыентаванні на роварах (велаарыентаванні)

Час і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 3 – 4 ліпеня 2014 года ў Мінскім раёне.

Арганізатары

Упраўленне спорта і турызму Мінгарвыканкама, Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання», клуб аматараў «Баклан».

Мэты і задачы

Вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь і ў г. Мінску.

Праграма спаборніцтваў

Чацвер, 03.07.2014

9:00 – 10:00 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў

10:30 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў

11:00 Агульны старт на доўгай дыстанцыі

Пятніца, 04.07.2014

11:00 Асабісты старт на спрынтэрскай дыстанцыі

14:00 Узнагароджванне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца ўсе жадаючыя спартсмены, як у складзе каманд клубаў і вобласцей, так і асабіста.

У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М і Ж.

Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад.

Склад камандаў не абмежаваны.

Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстоўвацца сістэма адзнакі Sportident. Дазваляецца ўдзельнічаць з асабістымі SI-чыпами.

Меры бяспекі

Спабоніцтвы прайдуць у лясным масіве. Асноўная частка дыстанцый праходзіць праз кантрольныя пункты, якія знаходзяцца удалечыні ад дарог агульнага карыстання, удзельнікі не будуць ствараць шуму и перашкодаў для грамадзян.

Удзельнікі абавязаны выконваць правілы дарожнага руху, берагчы навакольнае асяроддзе, выконваць правілы и нормы пажарнай бяспекі.

Умовы вызначэння вынікаў

Вынікі ў асабістым заліку вызначаюцца па кожнаму дню спаборніцтваў. Агульнакамандны залік падлічваецца па чатырох лепшых выніках у кожны дзень спаборніцтваў. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы:

Месца123456789101112131415
Балы1009794918987858381807978777675

Парадак узнагароджвання

Пераможцы груп M і Ж ўзнагароджваюцца ганаровымі граматамі, медалямі і памятнымі прызамі, прызеры – ганаровымі граматамі і медалямі. Каманда-пераможца і каманды-прызёры атрымліваюць ганаровыя граматы.

Форма заяўкі і апошняя дата яе атрымання

Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА «Баклан» http://baklan.do.am/index/rehgistracyja_on_line/0-5

Апошні тэрмін прымання заяўкі – 26 чэрвеня 2014 года.

Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.

Выдаткі па арганізацыі спаборніцтваў

Выдаткі па ўзнагароджванню пераможцаў і прызёраў, аплаце картаграфічных матэрыялаў, аплаце працы галоўнай судзейскай калегіі нясе Упраўленне спорту і турызмц Мінгарвыканкама. Выдаткі па праезду удзельнікаў да месцаў спаборніцтваў, харчаванню ўдзельнікаў і аплаце мэтавага ўзносу на арганізацыю спаборніцтваў ажыцяўляюцца за конт арганізацый, якія камандзіруюць удзельнікаў і саміх удзельнікаў. Выдаткі па аплаце працы судзей и іншыя расходы па арганізацыі спаборніцтваў нясе Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА «БФА».

Для забеспячэння правядзення спабоніцтваў удзельнікі аплачваюць мэтавы ўзнос на арганізацыю спаборніцтваў Мінскай гарадской федэрацыей арыентавання ГСА «БФА». Памеры мэтавага ўзносу:

Мэтавы ўзнос магчыма аплаціць пры рэгістрацыі. Таксама магчыма аплата па безнаяўнаму разліку. Рэквізіты для аплаты:
Атрымальнік: Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА "БФА"
УНП: 102379077
Банк атрымальнік: ЦБП № 507 ААТ "Белінвестбанк", код 739
Разліковы рахунак: 3015347340018
Прызначэнне плацяжу: Мэтавы ўзнос на арганізацыю спаборніцтваў.

Галоўная судзейская калегія

E-Mail: mtbo@tut.by


Ссылки по теме:


Универсальная форма для заявок: http://www.obelarus.net/buls/entryform.doc
Заявляясь, пожалуйста, указывайте что информация о соревнованиях получена с сайта O'Belarus.
Сайт основан 27 февраля 2001 г.
admin@obelarus.net