Материал предоставил Валерий Марчук
Папулярызацыя спорту і спратыўнага арыентавання, здаровага ладу жыцця; падтрымка спратыўнай формы ў міжсезонны перыяд; вясёлае баўленне часу.
Клуб спартыўнага арыентавання “БНТУ”.
Спаборніцтвы праводзяцца ў 5 этапаў. Этапы адбываюцца штомесяц пачынаючы з лістапада і скончваючы сакавіком.
11.00-13.00 – час працы старта ўсiх этапаў.
4-5 дыстанцый для мужчын і жанчын ад максімальна простай да максімальна тэхнічнай.
заяўка скончваецца ў 23:59 кожнага чацвера перад стартам.
SportIdent
Магчыма карыстацца сваім чыпам альбо чыпам арганізатараў.
1,5 BYN для дарослых,
0,5 BYN для удзельнікаў маладзей за 18 і старэй за 60 гадоў.
4 BYN для дарослых,
3 BYN для удзельнікаў маладзей за 18 і старэй за 60 гадоў.
Падводзіцца сума вынікаў чатырох этапаў па суме балаў.
На турах вынікі падводзяцца па дыстанцыях, асобна для мужчын і жанчын без уліку ўзроставых групаў. Балы налічваюцца згодна з формулай і акругляюцца да цэлага:
Бу = Кд × Vу ÷ Vэ
дзе Бу - балы удзельніка,
Кд - каэфіцыент дыстанцыі,
Vу - хуткасць удзельніка, км/гадз,
Vэ - эталонная хуткасць, км/гадз.
Эталонная хуткасць Vэ разлічваецца для кожнага тура асобна для жанчын і для мужчын. Роўная сярэднему арыфметычнаму для 5-ці найхутчэйшых удзельнікаў, што прайшлі дыстанцыі Д1, Д2, Д3, Д4, Д5. У выпадку калі пазначаныя дыстанцыі скончылі менш за 10 удзельнікаў, эталонная хуткасць вылічваецца па выніках 50% лепшых удзельнікаў.
Каэфіцыент дыстанцыі Кд прызначаецца рашэннем галоўнага суддзі па выніках аналізу дыстанцый тура з улікам даўжыні і тэхнічнай складанасці дыстанцый. Значэнне каэфіцыенту дыстанцый Кд публікуецца ў тэхнічнай інфармацыі для кожнага тура. У выпадку ўвядзення дадатковых дыстанцый балы за іх будуць налічвацца рашэннем галоўнага суддзі, аб чым будзе паведамленне у тэхнічнай інфармацыі для тура.
Узнагароджанне памятнымі прызамі і падарункамі.
За тыдзень да кожнага этапа будзе абвешчаная тэхнічная інфармацыя гэтага этапа.