O'Belarus

Чемпионат Беларуси по рогейну

15 июля 2021

ЗАЦВЯРДЖАЮ
Старшыня Грамадскай спартыўнай арганізацыі
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
А.І. Лабчэўскі

Адкрыты Чэмпіянат Беларусі па рагейну
7-8 жніўня 2021
Вёска Уланаўшчына Маладзечанскага раёна
Запрашэнне (Бюлецень 2)

Арганізатары

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Грамадская спартыўная арганізацыя «Беларуская федэрацыя арыентавання»

Цэнтр спаборніцтваў

Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, вёска Ўланаўшчына.

Каардынаты цэнтра спаборніцтваў 54°12'53" 27°00'11", 54.214722, 27.003056, Google Maps

Праграма спаборніцтваў

Субота, 7 жніўня

07:00 Адкрыццё цэнтра спаборніцтваў, пачатак рэгістрацыі

10:00 Выдача мап удзельнікам класа Рагейн-24

12:45 Брыфінг для класа Рагейн-24

13:00 Старт Рагейн-24

21:00 Заход сонца

21:01 Заход месяца

22:00 Выдача мап удзельнікам класаў Рагейн-12, Роварны Рагейн-12

Нядзеля, 8 жніўня

00:45 Брыфінг для класаў Рагейн-12, Роварны Рагейн-12

01:00 Старт Рагейн-12, Роварны Рагейн-12

04:42 Узыход месяца

05:37 Узыход сонца

05:00 Выдача мап удзельнікам класаў Рагейн-6, Роварны Рагейн-6

06:45 Брыфінг для класаў Рагейн-6, Роварны Рагейн-6

07:00 Старт Рагейн-6, Роварны Рагейн-6

09:50 Брыфінг для класа Рэтра-арыентаванне ў заданым накірунку

10:00 Старт Рэтра-арыентавання ў заданым накірунку, старт Рагейн-Open

13:00 Фініш для ўсіх класаў

13:30 Закрыццё фінішу і агучванне вынікаў

14:30 Публікацыя канчатковых вынікаў

15:00 Урачыстае ўзнагароджанне

21:00 Закрыццё цэнтра спаборніцтваў

Мапа

Цэнтаральная частка мапы створана на падставе картаграфічных працаў Валерыя Зайцава, Аляксандра Кудрашова ды іншых. Палявыя работы 2019 года.

Для ўсіх класаў рагейна маштаб 1:50 000 H=10м фармат А3+.

Для дыстанцыі у заданым накірунку і Рагейн-Open маштаб 1:15 000 H=5м фармат А4.

Легенды для рагейну тэкставыя. Для рэтра-арыентавання ў сыбалях. Мапы ламінаваныя.

Пры вялікай колькасьці заяўленых удзельнікаў арганізатары пакідаюць за сабой магчымасць зьмяніць фармат друказ А3 на А2 і адпаведна павялічыць маштаб мапаў.

Мясцовасць і жывёльны свет

Мясцовасць даволі ўзгорыстая (Аляхновіцкае ўзвышша) на лясных абшарах, знаходзіцца ад 181 да 313 метраў вышэй за ўзровень мора. Рэльеф на поўначы стромкім уступам падыходзіць да забалочанай Нарачанска-Вялейскай нізіны. На паўднёвым захадзе абмежавана далінай Заходняй Бярэзіны, на паўночным усходзе — далінайВушы. Лес пераважна змешаны. Сустракаюцца гушчары, лесасекі. Зарослыя і цяжка пераадольныя мясціны. Гідраграфія не развітая, але разнастайная: рака Заходняя Бярэзіна, крыніцы, ручаі, вадапоі для жывёлаў, стаўкі, балотцы. Дзікі трапляюцца часта, у лесе вялася гадоўля алянёў.

Удзельнікі

Удзел бяруць спартсмены ў складзе зборных каманд абласцей, клубаў, а таксама спарстсмены, якія удзельнічаюць асабіста. Склад рагейн-каманды 2-3 спарстмена. Колькасць каманд адвобласці, клуба не абмежавана.

Класы ўдзельнікаў:

Группы:

XМінімум адзін мужчына і адна жанчына
MМужчыны
WЖанчыны
OАгульны залік, без абмежаванняў па ўзросце, улічваюцца вынікі ўсіх спартоўцаў команды па класу.
JЮніёры, усе ўдзельнікі каманды маладзей за 20 год
VВетэраны, усім удзельнікам каманды 40 гадоў і болей
SVСупер-ветэраны, усім удзельнікам каманды 55 гадоў і болей
UVУльтра-ветэраны, усім удзельнікам каманды 65 гадоў і болей
*Дзіцячая, адзін з удзельнікаў каманды маледзей за 14 год, якога суправаджае адзін з бацькоў

Склад каманды 2-5 чалавек

Чэмпіёны Беларусі па Рагейну вызначаюцца толькі ў класе Рагейн-24, бегам: групы MO, WO, XO.

Калі ў камандзе ёсць удзельнік маладзей за 16 год, то ў камандзе павінен прысутнічаць удзельнік, старэйшы за 18 год, які будзе несці адказнасць за здароўе падлетка.

Клас Рэтра-арыентаванне ў заданым накірунку – удзел асабісты (арыентаванне па старой дыстанцыі, спланаванай у 90-х гадах).

Адзнака

SportIdent

Арганізатары прадастаўляюць чыпы ўсім удзельнікам каманды. Пры жаданні выкарыстоўваць свой чып (не рэкамендуецца выкарыстоўваць чыпы 8 серыі) – паведаміце пра гэта ў форме заяўкі ў графе SportIdent.

Кантрольныя пункты абсталяваныя прызмай са святлоадбівальнымі элементамі, базай кантрольнай адзнакі з нумарам кантрольнага пункта.

Пры адсутнасці на кантрольным пункце базы (па прычыне крадзяжу або іншых прычынах) - дапускаецца фотаадзнака (фота ўсёй каманды ў месцы, дзе прадбачылася КП), з наступным прадастаўленнем справаздачы суддзям на фінішы.

Для праходжання дыстанцыі на кожнага члена каманды чыпы мацуюцца бранзалетамі. У выпадку страты чыпа, прадастаўленага арганізатарамі, удзельнік абавязаны аплаціць яго кошт.

Заяўка

Googlе-форма, запаўняе адзін з удзельнікаў каманды https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSelyTTT2_QWZd38NAxYq2SS-iDGlUkrN5qEP47-61l1oDYV_A/viewform?usp=sf_link.

Пазначыць: Інфармацыя аб капітане: Імя, Прозвішча, год нараджэння, пол, назва каманды, клас, узрастовая група, інфармацыя пра іншых удзельнікаў каманды, зніжка, тэлефон ці іншы сродак сувязі.

Аплата

Велічыня стартавага ўзнёска пазначана ў разліку на аднаго ўдзельніка ў беларускіх рублях:

Рагейн 24, 12, роварны рагейн 12 гадзінРагейн 6, вела-6 гадзін, рэтра-арыентаванне
да 10 ліпеня1510
да 22 ліпеня2015
да 1 жніўня3025
да 8 жніўня4540

Зніжка

Рэквізіты аплаты

Безнаяўна

Грамадская спартыўная арганізацыя "Беларуская федэрацыя арыентавання».
Адрас: 220034, г. Мінск, вул. Чапаева, д. 3, памяшканне 36, блок 60. УНП 100172873.
Банк: Аддзяленне №1 ЗАТ "БСБ Банк", г. Мінск, БІК (код банка): UNBS BY2X. Адрас банка: г. Мінск, пл. Свабоды, 4.
Разліковы рахунак: BY21 UNBS 3015 1204 1310 4000 1933 (для правядзення спаборніцтваў).
Квітанцыю аб аплаце дасылайце ў дзень аплаты на паштовую скрыню rogain.minsk@gmail.com.

Наяўнымі

Па ведамасьці ў цэнтры спаборніцтваў.

Рэгістрацыя

Пры рэгістрацыі ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў, удзельнікі абавязаны:

Пры правядзенні аплаты праз банк і адсутнасці квітанцыі аб аплаце, просьба паведаміць аб сітуацыі, якая склалася, загадзя.

Правілы, падлік вынікаў

Чэмпіянат Беларусі па Рагейну праводзіцца ў адпаведнасці з правіламі ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання»http://orient.by/download/4618 і Міжнароднай федэрацыі рагейна https://www.rogaining.com/attachments/article/300/IRF%20Rules%20of%20Rogaining%202015.pdf.

Час фінішу для ўдзельнікаў усіх класаў агульны - 13:00, 08.08.2021

Штрафныя балы за пратэрміноўку кантрольнага часу налічваюцца ў памеры 1 бал за кожную распачатую хвіліну пасля заканчэння кантрольнага часу. Камандам, што перавысілі кантрольны час 30 хвілін, месцы не прызначаюцца.

Пратэсты

На працягу сарака пяці хвілін пасля заяўленага часу фінішу каманда можа далажыць арганізатарам: пра любую каманду, якая, як лічыцца, парушыла правілы, ці можа падаць пісьмовы пратэст аб любых дзеяннях арганізатараў, якія, на думку ўдзельнікаў, зрабілі спаборніцтвы несправядлівымі.

Узнагароджванне

Чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь па рагейну прызнаюцца ўдзельнікі каманд класа Рагейн-24 гадзіны бегам у групах MO, WO, XO, якія занялі першае месца сярод сваіх групаў.

Узнагароджваюцца ўсе ўдзельнікі каманд ўсіх класаў, якія занялі прызавыя месцы.

Абавязковы рыштунак

  1. Тэлефон
  2. Шалом для раварыстаў
  3. Святловяртальныя элементы
  4. Медыцынская аптэчка (бінт, антысэптык, пластыр, абезбольваючы сродак, нашатырны спірт, нітрагліцэрын)

Рэкамендацыі па рыштунку

Мабільны тэлефон з мэсэнджэрам Тэлеграм. Роварны замок. Ліхтарык. Наяўныя грошы. Фотакамера.

Фінансаванне

Выдаткі, звязаныя з правядзеннем спаборніцтваў, нясуць арганізатары.

Выдаткі па ўдзелу каманд (праезд, пражыванне, харчаванне на дыстанцыі, аплата стартавага ўзносу, набыццё неабходнага рыштунку - аптэчка, компас, ліхтар) за кошт камандзіруючых арганізацый або асабістых сродкаў удзельнікаў.

Бяспека

Перасоўванне па аўтамабільных дарогах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху. Па трасе Мінск-Маладзечна перасаоўвацца забаронена.

У выпадку канфліктных або неадкладных сітуацый паведамляйце аб здарэннях праз тэлеграм канал https://t.me/rogainingBY і зьвязвайцеся з суддзямі па тэлефоне.

Медыцынская аптэчка знаходзіцца ў цэнтры спаборніцтваў. У цэнтры спаборніцтваў прысутнічае лекар ці суддзя, здольны аказаць першую медыцынскую дапамогу.

УДЗЕЛЬНІКІ БЯРУЦЬ УДЗЕЛ У СПАБОРНІЦТВАХ ПАД АСАБІСТУЮ АДКАЗНАСЦЬ!

Цэнтр спаборніцтваў

Размяшчэнне ўдзельнікаў у намётах. Трэба браць свае намёты, спальнікі, дыванкі, Каму неабходна дадатковая дапамога з размяшчэннем, варта загадзя папярэдзіць.

Харчаванне

Вада: калонка ля цэнтра спаборніцтваў; а таксама на мапе будуць пазначаны месцы, дзе можна набраць пітную ваду. Харчаванне будзе наладжана ў базавым лагеры.

Каманда Rogaining.by выступае за ахову навакольнага асяроддзя. Просьба удзельнікам завітваць у цэнтр спаборніцтваў са сваім посудам і не карыстацца аднаразовымі пластыкавымі сталовымі прыборамі.

Транспарт

з Мінска

Варыянт: На электрычцы да станцыі Краснае, затым на аўтобусе да Уланаўшчыны.

з Уланаўшчыны

Інфармацыйныя рэсурсы

Кантакты

Аляксей Томашаў
+375 33 628 0948
rogain.minsk@gmail.com


Универсальная форма для заявок: http://www.obelarus.net/buls/entryform.doc
Заявляясь, пожалуйста, указывайте что информация о соревнованиях получена с сайта O'Belarus.
Система Orphus
Сайт основан 27 февраля 2001 г.
admin@obelarus.net