Информацию предоставил Никита Лаппо
Грамадская спартыўная арганізацыя
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
Мінская гарадская федэрацыя арыентавання
Спаборніцтвы адбудуцца 3 – 4 ліпеня 2014 года у Мінскім раёне каля ст. «Зялёнае»
9:00 – 10:00 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў
10:30 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў
11:00 Агульны старт на доўгай дыстанцыі. III этап Кубка БФА па велаарыентаванні
11:00 Асабісты старт на спрынтэрскай дыстанцыі. IV этап Кубка БФА па велаарыентаванні
14:00 Узнагароджванне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца ўсе жадаючыя спартсмены, як у складзе каманд клубаў і вобласцей, так і асабіста.
У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М і Ж.
Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад.
Склад камандаў не абмежаваны.
На спаборніцтвах будзе выкарыстоўвацца сістэма адзнакі Sportident. Дазваляецца ўдзельнічаць з асабістымі SI-чыпами.
Вынікі ў асабістым заліку вызначаюцца па кожнаму дню спаборніцтваў. Агульнакамандны залік падлічваецца па чатырох лепшых выніках у кожны дзень спаборніцтваў. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы:
Месца | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | … |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Балы | 100 | 97 | 94 | 91 | 89 | 87 | 85 | 83 | 81 | 80 | 79 | 78 | 77 | 76 | 75 | … |
Пераможцы груп M і Ж ўзнагароджваюцца ганаровымі граматамі, медалямі і прызамі, прызеры – ганаровымі граматамі, медалямі і памятнымі сувенірамі. Каманда-пераможца і каманды-прызёры атрымліваюць ганаровыя граматы.
http://maps.yandex.ru/?um=Xs-SKZtQEuxvJcoxRpDmimSyUT8feN4U&l=map
Максімальны перапад на схіле 20 метраў. Лес пераважна хваёвых парод, саснова-яловы. Дарожная сетка шчыльная. Дарогі рознай якасці – ад вузкіх лясных сцежак з мяккім грунтам да аўтамабільных асфальтаваных дарог. Некаторыя вузкія сцяжыны зараслі крапівай. Перашкоды руху, якія пазначаны на мапе пурпурным колерам, - часцей за ўсё паваленыя дрэвы.
Асфальтаваныя і шырокія лясныя дарогі з вельмі інтэнсіўным аўтамабільным рухам, будаўнічае смецце на лясных сцежках, стромкія схілы.
Прыватныя лецішчы, дзіцячыя лагеры, а таксама іншыя прыватныя аб'екты, пазначаныя адпаведным знакам на мапе.
3 ліпеня — 1:20000, 2,5 м ; 4 ліпеня — 1:10000, 2,5 м.
Усе ўдзельнікі стартуюць адначасова, на дыстанцыях будзе прысутнічаць рассейванне.
Па выніках кубка БФА па арыентаванні на роварах 2013 года. Калі згодна вынікаў Кубка БФА 2013 у стартавым пратаколе побач апынуцца спратсмены з адной каманды, будзе прыменены п.10.3 Правілаў спаборніцтваў. Першымі стартуюць спартсмены, якія адсутнічаюць у рэйтынге, парадак іх старту вызначаецца паводле кампутарнай жараб’ёўкі. Пераможца Кубка БФА 2013 года стартуе апошні. Стартавы інтэрвал 2 хвіліны.
Спартсмены дапускаюцца да ўдзелу толькі пры наяўнасці шлема.
Група | 03.07.2014 Доўгая | 04.07.2014 Спрынт |
М | 34 км / 27 КП | 8 км / 16 КП |
Ж | 19 км / 17 КП | 6 км / 10 КП |
Кантрольны час, хв. | 360 | 90 |
На доўгай дыстанцыі на КП 36 будзе прысутнічаць дадатковы запас пітнай вады з разліку 2 л на аднаго удзельніка. Усе ўдзельнікі будуць праходзіць праз гэты КП тры разы.
E-Mail: mtbo@tut.by