O'Belarus
BNTU OPEN
12 ноября 2016
Главная | Новости | Библиотека | Рейтинг | Календарь | Результаты | Гостевая | От автора


Інфармацыю даў Арцём Логінаў

Тэхнічная інфармацыя на першы старт BNTU OPEN
19 лістапада 2016 года, “Сосны”

Праграма

10:00 – Адкрыццё рэгістрацыі на месцы старта

11:00 – Пачатак старта

13:00 – Закрыццё старта

14:00 – Закрыццё фініша

Заяўка

Заяўка ажыцяўляецца праз Google-форму на інфармацыйнай старонке спаборніцтваў http://obntuopen.blogspot.com.by, а таксама праз электронны ліст на скрыню bntuopen@gmail.com

Заяўка на этап зачыняецца 17 лістапада 2016 года (чацвер) у 23:59

Карта і мясцовасць

"Сосны" - маштаб 1:10000, сячэнне 2,5 метра. Аўтар: Аляксандр Міхайлаў, карта падрыхтавана ў 2015-2016 гадах. Карта герметызавана, падрыхтавана ва ўмоўных знаках ISOM 2000.

Лес рознай праходнасці, пераважна сярэдняй, сярэднеперасечаны з перападам вышыні на схіле да 30 м.

Небяспечныя месцы

Пасля ліпеньскага ўрагану ў лесе ёсць завалы. Пераважна, месцы буйных завалаў адлюстраваны ў карце знакамі ISOM 2000: 408 Forest: difficult to run; 409 Undergrowth: difficult to run; 410 Vegetation: very difficult to run, impassable у залежнасці ад ступені праходнасці.

Заснежаныя схілы. Па стане на 11.11.2016 глыбіня снегу ў лесе складае не больш за 5 сантыметраў.

Дыстанцыі

ДыстанцыяДаўжыняКолькасць КП
Д17650 м22
Д26740 м16
Д35690 м15
Д44090 м12
Д5*2900 м9

*Замест заяўленай дыстанцыі open на старце ў “Соснах” будзе прапанавана дыстанцыя Д5. Увага! На ўсе дыстанцыі патрэбна папярэдняя регістрацыя.

Каб кампенсаваць адсутнасць “адкрытай” дыстанцыі open будзе дадаткова надрукавана не больш за тры карты кожнай дыстанцыі. То бок магчымасць рэгістрацыі “на старце” застаецца, але ў межах карт, якія былі надрукаваны дадаткова.

Легенды

Легенды ўдрукованы ў карту. Так сама будзе магчымасць атрымаць асобную легенду пры регістрацыі.

Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстана электронная адзнака SPORTident. Дапускаецца ўдзел са сваім чыпам, нумары якіх неабходна ўказаць пры заяўцы.

Форма адзення

Рэкамендуецца закрытая форма адзення і шыпаваны абутак. Зважайце на надвор'е і апранайцеся адпаведна!

Парадак старту

Старт адкрыты. Удзельнік сам абірае любую даступную на дадзены момант хвіліну падчас працэдуры рэгістрацыі. Старт адкрыты 3 гадзіны.

Праезд

На грамадскім транспарце:

Ад станцый метро "Аўтазаводская" альбо "Магілёўская" аўтобусам №110 да канцавога прыпынку маршруту "Сосны". Расклад руху ўдакладняйце на сйте Мінсктранс (www.minsktrans.by). Ад канцавога прыпынку да старту пешшу 1200 метраў у напрамку ДНУ “Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” НАН Беларусі (Вуліца Акадэміка Красіна 99, Мінск (Сосны)

Каардынаты GPS: 53.833485, 27.789742

Паркоўка

Паркоўка выключна на паркоўцы ДНУ “Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” НАН Беларусі.


Ссылки по теме:


Универсальная форма для заявок: http://www.obelarus.net/buls/entryform.doc
Заявляясь, пожалуйста, указывайте что информация о соревнованиях получена с сайта O'Belarus.
Система Orphus
Сайт основан 27 февраля 2001 г.
admin@obelarus.net