![]() |
Апытанне 2001 15 студзеня 2002 |
Галоўная | Навіны | Бібліятэка | Рэйтынг | Календар | Вынікі | Гасцявая | Ад аўтара |
Напрыканцы 2001 года, як заўсёды, часопіс "Бліскавіца" і інтернэт-сайт O'Belarus праводзілі апытанне. Мэта - вызначыць узровень развіцця арыентавання ў нашай краіне, праз думкі звычайных арыенціроўшчыкаў.
Лісты з пытаннямі распаўсюджваліся на трэніроўках, мінскіх спаборніцтвах, савеце БФА, які адбыўся ў лістападзе, пры асабістых сустрэчах, а таксама ў інтэрнеце. Было выдадзена каля 70 лістоў. 21 ліст вырнуўся назад з адказамі. Сярод людзей, якія прынялі ўдзел у апытанні, спарцмены элітныя і не вельмі, вопытныя трэнеры, арганізатары буйных спаборніцтваў, суддзі, функцыянеры і проста паважаныя арыенціроўшчыкі. Таму можна спадзявацца, што ніжэй прыведзеныя вынікі сапраўды прадстаўляюць агульную думку супольнасці беларускіх арыенціроўшчыкаў.
Першыя тры пытання традыцыйны: рэспандзентам было прапанавана назваць лепшых арыенціроўшчыкаў, спаборніцтвы і дыстанцыі. Але ўсё па чарзе:
Пытанне 1. Назавіце 5 лепшых беларускіх арыенціроўшчыкаў у 2001 годзе.
Кожнаму запісанаму ў бланк спарцмену налічваліся балы: за першае месца 5 балаў, за другое - 4, за трэцяе - 3 і гэтак далей. Потым, па найбольшай колькасці атрыманых балаў выводзілася агульнае месца.
Месца | Прозвішча, Імя | Сума ачкоў | Месцы | Кубак БФА | ||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||||
1 | Ляўчук Вольга | 90 | 12 | 5 | - | - | - | 1 |
2 | Васкабойнікава Таццяна | 41 | 2 | 5 | 2 | 1 | 3 | 4 |
3 | Ягорава Ірына | 40 | - | 3 | 7 | 3 | 1 | 3 |
4 | Кандраццява Аляксандра | 31 | 3 | 2 | 2 | 1 | - | 2 |
5 | Палякова Таццяна | 21 | 2 | 1 | 1 | 1 | 2 | 14 |
6 | Кшаноўская Аксана | 13 | - | - | 1 | 4 | 2 | 5 |
7 | Міронава Наталля | 8 | - | - | 1 | 2 | 1 | 13 |
Усяго 13 чалавек. Спарцмены, якія атрымалі меньш за 6 балаў, не прыведзены |
Месца | Прозвішча, Імя | Сума ачкоў | Месцы | Кубак БФА | ||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||||
1 | Міхалкін Дзмітрый | 53 | 5 | 5 | 3 | 1 | - | 3 |
2 | Міронаў Дзмітрый | 46 | 3 | 3 | 6 | 2 | 1 | 4 |
3 | Балабанаў Пётр | 38 | 3 | 2 | 2 | 3 | 4 | 1 |
4 | Жураўлёў Андрэй | 35 | 4 | 2 | 1 | 4 | 1 | 7 |
5 | Бяспалаў Раман | 32 | - | 4 | 3 | 3 | 3 | 2 |
6 | Жураўлёў Вячаслаў | 20 | 1 | 1 | 2 | 1 | 3 | 9 |
Усяго 12 чалавек. Спарцмены, якія атрымалі меньш за 6 балаў, не прыведзены |
Званне лепшай арыенціроўшчыцы 2001 года, з вялізным адрывам, атрымоўвае Ляўчук Вольга. Гэта не дзіўна - Вольга была першай на ўсіх "майстэрскіх" дыстанцыях і здабыла для сабе Кубак БФА. За другое месца ў нашым спісе лепшых разгарнулася жорсткая спрэчка, паміж Васкабойнікавай Таццянай і Ягоравай Ірынай. Па рэйтынгу БФА Ірына апярэджвае Таццяну (4773 бала супраць 4753). Нашы рэспандзенты, насупраць, аддалі перавагу Таццяне. Барацьбу за Кубак БФА Кандрацява Аляксандра скончыла на другім месцы. Але восенню Аляксандра пачала "год дзіцяці" і не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Мабыць, таму ў нашым рэйтынгу её паставілі толькі на чацверты радок. Летась не было роўных Паляковай Таццяне. Гэты год яна амаль цалкам правяла ў замежжы, але паспела перамагчы ў фінале Кубка БФА па паркаваму арыентаванню і узрадваць нас першым месцам у другі дзень спаборніцтваў рэгіанальнага чэмпіяната сярод ваенных у Аўстрыйскім Зальцбурзе.
Сярод мужчын цяжка вылучыць адзінаасобнага лідэра. Усе арыенціроўшчыкі, што трапілі ў прыведзены спіс, у гэтым годзе змагаліся адзін з адным на роўных. Але лічбы ёсць лічбы. Лаўры лепшага беларускага арыенціроўшчыка 2001 года па грамадскай думцы належаць Міхалкіну Дзмітрыю. Ён перамог на класіцы Кубка Клубаў і абараняў гонар Беларусі ў парк-спрынце Чэмпіяната Свету. Траўмы сапсавалі зімовы падрыхтоўчы перыяд Міронаву Дзмітрыю, таму вялікіх асабістых перамог ён дабіца не здолеў, але ён адзіны з нашай зборнай, хто здолеў прабіцца ў фінал А Чэмпіяната Свету (кароткая дыстанцыя). Таксама, Дзмітрый вельмі шмат зрабіў дзеля эстафетных перамог клуба "Маяк" на Кубке і Чэмпіянаце Беларусі. Дададзім да ўсяго леташняе выступленне Дзмітрыя на Чэмпіянаце Еўропы, якое не хутка будзе забыта. І атрымоўваем вынік - Міронаў Дзмітрый на другім радку.
А на трэцім заснаваўся Балабанаў Пётр. У мінулым годзе было шмат размоў аб не справядлівасці толькі што прынятай сістэмы адбора ў нацыянальную зборную. Нагадаю, гэта сістэма ўлічвае "майстэрскія" старты за перыяд аднаго каляндарнага года. Таму на вызначэнне кандыдатаў для ўдзелу ў Чэмпіянаце Света ў фінскім Тэмперы ўплывалі адзін вынік гэтага года і тры-чатыры леташніх выніка. Як следства, склад зборнай быў практычна вядомы за год да Чэмпіяната і не залежыў ад цякучай падрыхтоўкі спарцменаў. Больш усіх ад гэтай не справядлівасці пацярпеў як раз Балабанаў Пётр. У мінулым годзе Пётр быў мацнейшым па выніках Кубка БФА, але не трапіў у Фінляндыю.
Браты Андрэй і Вячаслаў Жураўлёвы размясціліся на 4 і 6 радках. Думаю, чэмпіёны краіны - адзін на кароткай, другі на марафонскай дыстанцыях - мелі надзеі на больш высокія месцы. Гэткую непапулярнасць можна растлумачыць тым, што браты амаль не удзельнічалі ў спаборніцтвах на Беларусі, а вынікі міжнародных стартаў дрэнна вядомы шырокай грамадскасці.
Пытанне 2. Назавіце 3 лепшыя беларускія шматдзёнкі ў 2001 годзе.
Месца | Назва, Горад, Дата | Сума ачкоў | Месцы | Ацэнка БФА | ||
1 | 2 | 3 | ||||
1 | Standart Cup, Мінск, 15-17.06 | 20 | 3 | 4 | 1 | 2 |
2 | Няміга-2001, Мінск, 21-23.09 | 18 | 4 | 1 | 4 | 6 |
3 | Майская шматдзёнка, Мінск, 28.04-1.05 | 17 | 5 | 1 | - | 10 |
4 | FanDOK Cup-2001, Бабруйск, 14-15.07 | 15 | 1 | 5 | 2 | 4 |
5 | Кубак Клубаў, Мінск, 3-4.06 | 14 | 3 | 2 | 1 | 3 |
6 | Кубак Гродна, Гродна, 21-23.04 | 7 | 1 | 1 | 2 | 5 |
7 | Азімут-Шоў-2001, Магілёў, 7-9.09 | 6 | 2 | - | - | - |
8 | Чэмпіянат РБ марафон, Мінск, 7.10 | 4 | - | 2 | - | 1 |
Усяго 12 стартаў. Спаборніцтвы, якія атрымалі меньш за 4 бала, не прыведзены |
Пытанне 3. Назавіце 3 лепшыя беларускія элітныя дыстанцыі ў 2001 годзе.
Месца | Дыстанцыя, Мясцовасць, Начальнік, Дата | Сума ачкоў | Месцы | |||
1 | 2 | 3 | ||||
1 | Марафон, Хатынь, Гушчын Уладзімір, 7.10 | 7 | 2 | - | 1 | |
Усяго 9. Дыстанцыі, якія атрымалі меньш за 4 бала, не прыведзены |
Месца | Дыстанцыя, Мясцовасць, Начальнік, Дата | Сума ачкоў | Месцы | |||
1 | 2 | 3 | ||||
1 | Марафон, Хатынь, Гушчын Уладзімір, 7.10 | 18 | 5 | 1 | 1 | |
2 | Кубак Клубаў, класіка, Хатынь, Гушчын Уладзімір, 2.06 | 9 | 2 | 1 | 1 | |
3 | Standart Cup, класіка, Багута, Зайцаў Валерый, 16.06 | 6 | 1 | 1 | 1 | |
4 | Няміга'2001, парк-спрынт, Жураўлёў Вячаслаў, 23.09 | 6 | 1 | 1 | 1 | |
Усяго 11. Дыстанцыі, якія атрымалі меньш за 4 бала, не прыведзены |
Спаборніцтвы без дыстанцый цяжка сабе ўявіць, таму пра адказы рэспандзентаў на другое і трэцяе пытанні апавядаю разам.
У спіс лепшых спаборніцтваў трапіла 8 стартаў. Беларускім арыенціроўшчыкам больш усіх спадабаўся
Вышэй згаданыя шматдзёнкі прапанавалі на наў суд дыстанцыі, якія здолелі набраць па 6 балаў і падзяліць між сабой 3 радок у спісе лепшых мужчынскіх дыстанцый. Гэта рэйтынгавая класіка ў Багуце на другі дзень
На трэцяй пазіцыі сярод спаборніцтваў, адзін са старэйшых беларускіх стартаў - Майская шматдзёнка. Былі часы, калі на гэты спаборніцтвы прыязжала дзве тысячы чалавек. Зараз такія лічбы здаюцца фантастычнымі. А год таму арганізатары ўвогуле адмовіліся ад правядзення. На гэты ж раз была праведзена вельмі грунтоўная праца, нават падрыхтаваны новыя карты. Акрамя шматдзенкі, паралельна былі праведзены Чэмпіянат РБ сярод ветэранаў, першанство РБ сярод юніёраў, Камандны чэмпіянат РБ і этап Кубка БФА. Галоўным судзёй спаборніцтваў быў Гушчын Уладзімір. Ён жа, на думку беларускіх арыенціроўшчыкаў, і мужчын і жанчын, паставіў лепшую дыстанцыю 2001 года - гэта дыстанцыя Чэмпіяната Беларусі па марафонскаму арыентаванню ў Хатыні. А сам чэмпіянат аказаўся на апошнім, восьмым месцы сярод папулярных стартаў. Але гэта зусім не дрэнна, калі ўзгадаць, што ў рэспубліканскі каляндар 2001 года было ўключана больш за паўсотні спаборніцтваў.
Вы жадаеце спытаць, чаму так мала дыстанцый трапіла ў спіс? Справа ў тым, што замест адказаў на трэцяе пытанне я атрымоўваў допісы накшталт: "Нет, нет новых районов, нет новых карт, нет дистанций." Морозов А.В., альбо: "Ничего особо не запомнилось." Егорова Ирина. Таму толькі адна жаночая і чатыры мужчынскіх дыстанцыі пераадолелі неабходную мяжу ў 4 бала.
Пытанне 4. Як шмат умоўных адзінак на 1 дзень спаборніцтваў Вы згодны плаціць за ўдзел у такіх спаборніцтвах як Кубак Гродна, Standart Cup, FanDOK Cup, Мемарыял Уладзімірава, Няміга (дарослыя групы)?
Кошт, $ | Колькасць адказаў, чал. | Колькасць адказаў, % | Сумарная колькасць, чал. | Сумарная колькасць, % | Прыбытак, $ |
5 | 1 | 5,9 | 1 | 5,9 | 5 |
3 | 1 | 5,9 | 2 | 11,8 | 6 |
2 | 3 | 17,6 | 5 | 29,4 | 10 |
1,5 | 3 | 17,6 | 8 | 47,1 | 12 |
1 | 8 | 47,1 | 16 | 94,1 | 16 |
0 | 1 | 5,9 | 17 | 100,0 | 0 |
Пытанне 5. Калі ласка, выкажыце свае думкі аб арыентаванні на Беларусі, дайце свае прапановы.
Адказы на гэта пытанне мяне цікавілі больш усяго. Спадзяюся, яны спадабаюцца і Вам:
"1 2 3 4 5. 5 строчек мало для высказывания своих мыслей." Морозов А.В.
"Побольше сложных и интересных дистанций. С этим беда." Кухто Пётр.
"Необходимо больше совместных тренировок взрослой сборной." Левчук Ольга.
"Подумать о ветеранах." Кондратьев В.П.
"Большая проблема состоит в том, что для того, чтобы попасть в сборную, кроме результата, нужно иметь ещё и "волосатую" руку." Балабанов Пётр.
"Наше ориентирование погрязло в бюрократии. Денег никогда нет и, наверное, не будет."
"Без финансирования трудно что-либо упорядочить, всё зависит от конкретных людей, их личных качеств - компетентности, заинтересованности и, главное, порядочности." Балабанова Марина.
"Ориентирование начинает потихоньку оживать." Григоревич И.В.
"Если и дальше так продолжать то через 3 года ориентирование в РБ умрёт. Надо заново начинать строить пирамиду подготовки, начиная с детей. Но основное внимание уделять элитному спорту (олимпиада не за горами)." Журавлёв Вячеслав.
"Развіццё ідзе, нягледзячы на змяньшэнне фінансавання, дзякуючы нармальнай сістэме арганізацыі арыентавання ў краіне: клубнай, рэйтынгавай сістэме, больш-меньш нармальнага нацыянальнага календара. Трэба прымаць захады для спынення працэса развала моцных клубаў (галоўнае - дазвол бегчы асабіста на Чэмпіянатах КМСам, якія не трапляюць у сваі каманды, у тым ліку і ў эстафеце." Мурашка Андрэй.
"Мне кажется, что ориентирование в нашей республике развивается, т.к. появляются новые клубы, но на самом важном старте - чемпионате - начальники дистанций относяться к своей роботе с пофигизмом, и уже не в первый раз." Кунский А.
"Пажаданне, каб федэрацыя была больш інфарматыўна адкрытая да нашай супольнасці. Не аднойчы бывала, што пра рашэнні БФА, пра існаванне спаборніцтваў у замежжы даведваешся з прыватных размоў. Вельмі цікава, што думае БФА пра нас - пра зборную(ые)." Томашаў Аляксей.
"Предложение: Федерации приобрести компьютер и принтер. Использовать программистов из ориентировщиков для разработки программного обеспечения. На всех соревнованиях, в таком случае, можно будет вести мгновенный подсчёт предварительных результатов. Так же, станет возможным без лишних хлопот распространять результаты соревнований по Интернету." Сергей Писарчик.
"Рисуются карты - это хорошо. Не всегда всё вяжется - это плохо." Воскобойникова Татьяна.
"Пожелание, относиться к ориентированию, как к собсвенности (с уважением и любовью)." Ародь Э.С.
Жадаю сказаць, што мой сайт заўсёды адкрыты для тых, у каго ёсць добрыя і карысныя думкі. Паверце, месца хопіць на ўсіх. Заходзьце: http://www.obelarus.net і пішыце: admin@obelarus.net
admin@obelarus.net |