Галоўная | Навіны | Бібліятэка | Рэйтынг | Календар | Вынікі | Гасцявая | Ад аўтара
Аптымізавана пад разрашэнне 1024*768.

З чэрвеня 2001 года, непадалёк ад сумна вядомай вёскі Хатынь, прайшла эстафета Кубка Беларусі сярод клубаў. Нажаль у папярэдні дзень пад час класікі я падвярнуў нагу і не быў здольны дапамагчы свайму клубу. За тое я ўзяў камеру і пайшоў на фотапаляванне. 17 трафеяў прапаноўваю на ваш суд.
Прыемнага прагляду.

Карта ўжо пад нагой, дыстанцыя наперадзе, кожны рыхтуецца як можа. Хтосці ў чарговы раз правярае дзе поўнач. Іншыя чаруюць з гадзіннікамі. Мінчукоў у захапленні апавядае пра свае прыгоды.
Старт.
На дзіва павольны старт. Адзіны Мінчукоў даў газу, але за тое не трапіў у кадр. Эх, шкада мяне няма. А то я паказаў бы, як трэба уцякаць з вачэй гледачоў. Дваццаць метраў прабеглі, а ўжо паспелі на карту падзівіца - быцам учора на класіцы не бачылі.
Лідэр - Міронаў Дзмітрый - як сапраўдны лідэр, вылез да пункта з нечаканага боку. Фотаадзнака адсутнічае.
Далей з вельмі напружанным тварам праляцеў Мальнеў Павел з СК "Камволь".
0:45.33
Першая змена этапаў. Алексяёнак Аляксандр яшчэ не ведае, што Міронаў Дзмітрый сапсаваў увесь смак эстафеты сваім таварышам - прыкаціў з адрывам у 6 з паловай хвілін і другім вынікам дня.
0:52.04
Пераможцы ўжо вядомы, а за другое месца яшчэ здольны паспрачаца чатыры каманды. Першая з іх каманда "Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта". На фота: Мялешка Андрэй (выхадзец з фізічнага факультэта) адпраўляе на другі этап студэнта таго ж самага ФізФака Томашава Аляксея.
Па афіцыйным вынікам сякундай раней (0:52.03) першая з жанчын Піранен Ганна з СК "Фандок" перадала эстафету Сакаловай Наталлі.
Афіцыйныя вынінікі:
Пашалюк Ірына СК "Камволь" 0:52.35(2)
Мальнеў Павел СК "Камволь" 0:52.36(3)
Кандрацява Аляксандра КСО "Белая Русь" 0:52.38(3)
0:53.54
Лабаноўскі Аляксандр з "Нямігі-Норд" прыходзіць чацвертым, а адразу за ім Рыжкоў Юрый з СК "Вітязь".
Зноў мы каля дуба.
Аляксандр Алексяёнак (КСА "Маяк") на зрокавым КП.

Пакуль другія этапы беглі першую палову дыстанцыі, сонейка знікла і пачалася невялічкая навальніца. Нажаль, арганізатары не прадугледзелі герметызацыю карт. Наша эліта ўжо ведае, што лепш не рызыкаваць і на надвор'е не спадзявацца, таму разам з компасам заўсёды возіць пакет для карты. Часам спартсмены нават трацяць каштоўны час, каб разарваць казённы пакет з пад памідораў і ўкласці карту ў свой.

Другі на зрокавым Чыж Міхаіл.
СК "Камволь" абыходзіць СК "БДУ".
Праз хвіліну з'яўляецца Томашаў Аляксей (СК "БДУ").
Пасля спаборніцтваў БДУ'шнікі вырашылі, што ў іхных палётах павінна навальніца. Студэнты Радыёфізічнага факультэта нават зрабілі тэарэтычнае абгрунтаванне ўздзеянню навальніцы на магнітнае поле зямлі. Моладзі клуба проста не хапіла вопыта, каб зладзіць з шалёнымі кампасамі.
Шеверава Кацярына з КСА "Белая Русь" і Сакалова Наталля з СК "Фандок" - лідэры жаночай эстафеты - праходзяць зрокавы амаль разам.
Таццяна Васкабойнікава з "Нямігі-Норд" робіць усё каб скараціць адставанне ў 7 хвілін.

Павінен сказаць некалькі слоў нашым арганізатарам і асабліва пастаноўшчыкам дыстанцый. Я к вы лічыце, што я звычайна раблю перад тым як зфатаграфаваць пару - тройку арыенціроўшчыкаў?
...Парушаю правілы (гл. п.22.2) і спрабую надаць бел-чырвонаму кавалку тканіны форму прызмы. Напрыклад, на гэтым КП я зняў з грудзі шпільку і замацаваў на адной з вяровачак, якая была адарвана.

1:33.46
Тым часам на фінішы ўжо другі этап. Пераможнае шэсце "Маяка" па хатынскіх лясах працягвае Міхалкін Дзмітрый. Алексяёнак Аляксандр паказаў трэці вынік - 0:48.13. А лепш за ўсіх свой другі этап прабег Пётр Балабанаў (0:45.28), праўда на гэты момант яго яшчэ чакаюць на зрокавым КП.
1:46.28
Нарэшце, праз 13 хвілін на змене другая каманда. Чыж Міхаіл перадае чаргу Жураўлёву Андрэю (СК "Камволь").
Яшчэ праз 6 хвілін Лычкоў Ігар дае старт Наталевічу Вячаславу (СК "Вітязь").
1:52.07
Сярод жанчын першымі прыходзяць каманды СК "Фандок" і КСА "Белая Русь". Сакалова Наталля (0:57.34/1:49.37) адправіла ў бой Новікаву Наталлю, а Шеверава Кацярына (0:57.01/1:49.39) - Гомза Таццяну.
Васкабойнікава Таццяна прыходзіць вельмі хутка, усяго праз 2 з паловай хвіліны пасля лідэраў. Але Кшаноўскую Аксану не радуе нават сонца, якое з'явілася з-за хмар.
2:27.03
На фінішы першая каманда. Віншуем КСА "Маяк" з перамогай. Вынік Міхалкіна Дзмітрыя - 0:53.17 - не самы выдатны, але дастатковы, каб нават павялічыць адрыў да 16 хвілін.
Срэбны медаль для каманды СК "Камволь" прыносіць Жураўлёў Андрэй (0:54.52/2:41.20). Гледзячы на вынік, бачыш, што Андрэй вельмі старанна чакаў, калі ж яго абгоніць брат Вячыслаў з "Нямігі".
Наталевіч Вячаслаў (1:01.25/2:54.23) прывёў СК "Вітязь" на трэцяе месца.
Вялікую справу для КСА "Белая Русь" зрабіў Бяспалаў Раман (0:52.51/2:56.13). Ён стартаваў з далёкіх нізоў і здолеў абысці СК "БДУ", "Нямігу-Норд", СКА "Арыён". Толькі дзвух хвілін Раману не хапіла каб узняцца на трэцяе месца.
2:48.59
З жанчынамі адбылася непрыемная нечаканасць. Ужо апавядалася пра адсутнасць герметызацыі - у выніку, лідэр трэцяга этапу - Новікава Наталля (СК "Фандок") была вымушана сысці з дыстанцыі таму, што карта прыйшла ў непрыдатны стан.
Першай фініш праходзіць Гомза Таццяна (0:59.20) з КСА "Белая Русь".
А вось сапраўдны подзвіг здзейсніла Ляўчук Вольга. Яна праляцела па дыстанцыі на 4 хвіліны хутчэй чым хто-ліба ў гэты дзень (0:48.47) і ўзняла СК "Камволь" да другога месца.
Трэцяй завяршыла дыстанцыю Кшаноўская Аксана (1:02.39/2:54.46) з "Нямігі-Норд".


Страница основана 27 февраля 2001г.
admin@obelarus.net