'Belarus |
Чемпионат Беларуси по MTBO 6 марта 2013 |
| Главная | Новости | Библиотека | Рейтинг | Календарь | Результаты | Гостевая | От автора |
Информацию предоставил Андрей Яковлев

Спаборніцтвы праводзяцца згодна з «Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскіх спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні на 2013 год» ад 15.01.2013, а таксама згодна з правіламі па спартыўным арыентаванні ад 19.11.2011.
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя арыентавання, клуб аматараў «Баклан».
Вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Спаборніцтвы адбудуцца 31 траўня – 2 чэрвеня 2013 года ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
20:00-21:30 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.
10.00 – 12.00 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.
12.30 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.
13.00 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі.
11.00 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на сярэдняй дыстанцыі.
14.00 Узнагароджанне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў.
Ад’езд удзельнікаў.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца спартсмены, якія з’яўляюцца членамі Беларускай федэрацыі арыентавання (БФА). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не з'яўляюцца членамі БФА, маюць права ўдзельнічаць у асабістым заліку, а ў камандным заліку толькі ў складзе зборных каманд абласцей ці г. Мінска. Спартсмены з іншых краін, якія не з'яўляюцца членамі БФА, удзельнічаюць па-за конкурсам.
У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М21 і Ж21.
Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры наяўнасці спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад і медыцынскай даведкі аб допуску да спаборніцтваў сярод дарослых.
Удзельнікі самастойна адказваюць за стан свайго здароўя падчас спаборніцтваў.
Склад камандаў не абмежаваны.
Асабісты залік: вынікі падводзяцца асобна для кожнага віда праграмы.
Агульнакамандны залік: падлічваецца шэсць лепшых вынікаў членаў каманды ў кожны дзень спаборніцтваў. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы № 1. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д.
| Месца | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | … | 89 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Балы | 100 | 97 | 94 | 91 | 89 | 87 | 85 | 83 | 81 | 80 | … | 1 |
Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі. Каманда-пераможца атрымлівае кубак, каманды-прызёры – дыпломы.
Усе выдаткі па ўдзелу ў спаборніцтвах нясуць арганізацыі, якія камандзіруюць спартсменаў. Па пытаннях размяшчэння звяртацца да арганізатараў.
Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА «Баклан» http://baklan.do.am/index/rehgistracyja_on_line/0-5. Апошні тэрмін прымання заяўкі – 21 траўня 2013 года. Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.
admin@obelarus.net |