'Belarus Апытанне 2003
6 студзеня 2004
Галоўная | Навіны | Бібліятэка | Рэйтынг | Календар | Вынікі | Гасцявая | Ад аўтара

Вынікі апытання

Напрыканцы 2003 года, як заўсёды, інтернэт-сайт O'Belarus праводзіў апытанне. Мэта - вызначыць узровень развіцця арыентавання ў нашай краіне, праз думкі звычайных арыенціроўшчыкаў.

Было атрымана 25 лістоў з адказамі.

Першыя тры пытання традыцыйны: рэспандзентам было прапанавана назваць лепшых арыенціроўшчыкаў, спаборніцтвы і дыстанцыі. Але ўсё па чарзе:


Пытанне 1. Назвіце па 5 лепшых на Вашу думку беларускіх арыенціроўшчыкаў 2002 года.

Кожнаму запісанаму ў бланк спарцмену налічваліся балы: за першае месца 5 балаў, за другое - 4, за трэцяе - 3 і гэтак далей. Калі рэспандзент прыводзіў у анкеце меней за пяць спарцменаў, напрыклад тры, тады першаму спарцмену налічвалася толькі 3 балы, другому - 2, трэцяму - 1. Потым, па найбольшай колькасці атрыманых балаў было выведзена месца спарцмена.

Мужчыны
МесцаФамілія, ІмяСума балаўКолькасць галасоўКубак БФАПерамогі
12345
1Міронаў Дзмітрый851072-23875 (9)ЧБ-Кл, W-Cl35, W-Md40, W-Rel23
2Жураўлёў Андрэй55435345132 (1)ЧБ-Эст, ЧБ-Мар, W-Cl43, W-Rel23
3Міхалкін Дзмітрый53354313771 (12)КК-Кл, ЧБ-Зк, W-Cl45
4Бяспалаў Раман45119314915 (3)
5Лабчэўскі Аляксей39232434976 (2)ЧБ-Сп
6Балабанаў Пётр282--414150 (7)ЧБ-Эст
7Мялешка Яўген15211--3063 (21)
8Балабанаў Павел8-1-2-4368 (5)ЧБ-Эст
8Красько Павел8--1134727 (4)ЧБ-Эст
Усяго 16 чалавек. Спарцмены, якія атрымалі меньш за 6 балаў, не прыведзены.


Жанчыны
МесцаФамілія, ІмяСума балаўКолькасць галасоўКубак БФАПерамогі
12345
1Ягорава Ірына63932134880 (3)КК-Эст, ЧБ-Сп, ЧБ-Мар
2Кандраццева Аляксандра53561315079 (2)W-Sp38, W-Rel20
3Жураўлёва Аксана50415615204 (1)ЧБ-Зк, W-Rel20
4Васкабойнікава Таццяна47263144700 (5)W-Rel20
5Міронава Наталля29-24324776 (4)ЧБ-Эст
6Некрашэвіч Таццяна14-123-4184 (8)КК-Кл
Усяго 15 чалавек. Спарцмены, якія атрымалі меньш за 6 балаў, не прыведзены.


У выніковых табліцах прыведзены наступныя дадзеныя:
1. Месца;
2. Фамілія, Імя;
3. Сумма балаў;
4. Колькасць галасоў - пад лічбай "1" колькасць анкет, ў якіх гэты арыенціроўшчык быў пастаўлены на першы радок, і г.д.;
5. Кубак БФА - вынік і месца спарцмена ў Кубку БФА (рэйтынгу) па выніках 2003 года;
6. Перамогі - тут вызначаны старты у якіх гэты спарцмен заняў першае месца ў 2002 годзе (ЧБ - Чэмпіянат Беларусі, КК - Кубак Клубаў, Кл - класіка, Эст - эстафета, Сп - спрынт, Зк - зкарочаная, Мар - марафон), а таксама старты Чэмпіянату Свету 2003 ў Швейцарыі (W - Чэмпіянат Свету, Sp - sprint, Cl - Classic, Md - Middle, Rel - Relay).

Пытанне 2. Назавіце тройку лепшых беларускіх спаборніцтваў у 2003 годзе.

МесцаНазва спаборніцтваўГалоўны суддзяСума балаўКолькасць галасоўТэрміныКолькасць удзельнікаў
123
1Кубак ГроднаАродзь Эдвард2664318-20 красавіка406
2Super ElkМурашка Андрэй223638-9 жніўня160
3Адкрыты чэмпіянат ПолацкаМіронаў Пётр93--26-27 ліпеня150-200
4Чэмпіянат Беларусі - МарафонРагоўскі Віталь82-25 кастрычніка159
5Чэмпіянат БеларусіРагоўскі Віталь711222-24 жніўня167
6Кубак КлубаўРагоўскі Віталь612-7-8 чэрвеня214
6Standart CupЖукоўскі Ўладзімір611123-25 траўня173
2НямігаЖураўлёў Вячаслаў5-2112-14 верасня197
Усяго 16 спаборніцтваў. Спаборніцтвы, якія атрымалі меньш за 5 балаў, не прыведзены.


Пытанне 3. Вызначце тройку лепшых элітных дыстанцый 2003 года.

Мужчыны
МесцаДатаСпаборніцтвы, Раён, ПланіроўшчыкПараметрыКолькасць
галасоў
Сумма
балаў
123
119.04Кубак Гродна, Рыбніца, Яўген Данілін12,2 км, 22 КП43119
209.08Super Elk, Алешнікі, Аляксей Шылак13,7 км, 23 КП41216
322.08Чэмп. РБ, кароткая, Слагавішчы, Пётр Пунько4,8 км, 13 КП14112
407.06Кубак Клубаў, Цна, Уладзімір Гушчын13,8 км, 24 КП2-28
427.07Чэмп. Полацка, Баравуха-Жаночае, Цыкуноў С.16 км, 32 КП2-28
423.08Чэмп. РБ, класіка, Слагавішчы, Пётр Пунько14,3 км, 16 КП1138
705.10Чэмп. РБ, марафон, Мяхеды, Уладзімір Гушчын25 км, 30 КП-3-6
824.05Standart Cup, Макаўза, Аляксандр Важнік?-135
Усяго 11 дыстанцый. У табліцы прыведзены дыстанцыі, якія набралі не меньш за 5 балаў.

Свае адказы на гэтае пытанне далі ўсяго 5 жанчын. З-за гэтага сярод жаночых дыстанцый пераадолець бар'ер у 5 балаў здолелі толькі дзве дыстанцыі. Каб не было сумна разглядаць такія кароткія вынікі, мы прыводзім табліцу лепшых жаночых дыстанцый без скарачэння.

Жанчыны
МесцаДатаСпаборніцтвы, Раён, ПланіроўшчыкПараметрыКолькасць
галасоў
Сумма
балаў
123
127.07Чэмп. Полацка, Баравуха-Жаночае, Цыкуноў С.12 км2--6
122.08Чэмп. РБ, кароткая, Слагавішчы, Пётр Пунько4,1 км, 10 КП2--6
323.08Чэмп. РБ, класіка, Слагавішчы, Пётр Пунько9,5 км, 17 КП1-14
305.10Чэмп. РБ, марафон, Мяхеды, Уладзімір Гушчын15 км, 19 КП-2-4
524.05Standart Cup, Макаўза, Аляксандр Важнік?--33
619.04Кубак Гродна, Рыбніца, Яўген Данілін9,3 км, 18 КП-1-2
607.06Кубак Клубаў, Цна, Уладзімір Гушчын8,2 км, 13 КП-1-2
609.08Super Elk, Алешнікі, Аляксей Шылак9,2 км, 17 КП-1-2
904.05Майская шм., Вязынка, Анатоль Лабаноўскі? км, 12 КП--11
Усяго 9 дыстанцый. Табліца дадзена без скарачэнняў.


Пытанне 4. Хто, на Вашу думку, варты звання "Ганаровы член Беларускай федэрацыі арыентавання" (пакуль такога звання не існуе)?

Удзельнікі апытання палічылі вартымі звання "Ганаровы член БФА" наступных асоб (па алфавіту):
Святлана Варыгіна, Ігар Званцоў, Віктар Віктаравіч Красільнікаў, Алла Аляксандраўна Леановіч, Пётр Пятровіч Міронаў, Дзмітрый Міронаў, Дзмітрый Міхалкін, Андрэй Львовіч Мялешка, Вячаслаў Іванавіч Наталевіч, Віталь Фёдаравіч Рагоўскі,

Адзін з рэспандзентаў прапанаваў даць гэтае званне усім ветэранам арыентавання.

Спадзяюся, што гэта пытанне будзе заўважана кіраўнікамі БФА і званне "Ганаровы член федэрацыі" з'явіца і на Беларусі.



Пытанне 5. Калі ласка, выкажыце свае думкі аб развіцці арыентавання на Беларусі, дайце свае прапановы.

Миронов П.П.
Очень хочется, чтобы:
1. на соревнованиях категории "А" все контрольные пункты стояли правильно;
2. карты соответствовали данному уровню соревнований.

***
Імкліваму развіццю, думаю, перашкаджаюць:
- недастаткова высокі ўзровень арганізацыі спаборніцтваў рэспубліканскага значэння (гэта датычыцца не толькі памылак пры пастаноўцы дыстанцый, але і стварэння камфортных умоў для арыенціроўшчыкаў да і пасля спаборніцтваў);
- адсутнасць у многіх арганізатараў ведаў па "Асновах спартыўнай этыкі";
- адсутнасць кантроля за выконваннем правілаў спаборніцтваў па спартыўнаму арыентаванню БФА;
- недастатковая праца па папулярызацыі арыентавання сярод шырокіх мас.

Фёдоров Сергей
Электронная отметка, результаты на плашках, оплачиваемые сборы за границей, финансирование сборной, пунктуальность судей, оперативность, точность карт и постановки дистанций.

Балабанов Павел
Необходимо ввести ответственность за проведение соревнований.

Томашев Алексей
1. Организовать Чемпионат Беларуси по ночному ориентированию.
2. Опубликовать программу подготовки сборников (зимние/летние)

Скакун Владимир
Пока топчемся на месте, но какие-то тенденции развития намечаются.
Нужны деньги

Мосин Андрей
Нужно развивать детское ориентирование

***
Соревнования нужно, мне кажется, сделать более яркими, тем более те, которые проводятся в черте города.

Нарышкин Михаил
На мой взгляд, развитие идёт неплохо, особенно, что касается развития массовости ориентирования. Как всегда не хватает денег, хтя по-моему во многом это зависит от нашего руководства федерацией. В последнее время ужасно снизилось качество подготовки карт. В первую очередь это касается рисовки карт П. Пунько. Подготовка дистанций также далека от совершенства. Бедум надеятся, что в будущем эти недостатки исчезнут.
Также хотелось бы побольше стартов велоориентирования (в этом году их всего два), у нас не уделяют ему никакого внимания, хотя это очень интересный вид ориентирования.

Леанович Алла
На мой взгляд, необходимо ввести в состав президиума федерации наряду с опытными молодых, инициативных, с новыми идеями ориентировщиков, у которых есть желание работать.



Вось і ўсё.

Як заўсёды, жадаю сказаць, што гэты сайт адкрыты для тых, у каго ёсць добрыя і карысныя думкі. Месца хопіць на ўсіх. Заходзьце: http://www.obelarus.net і пішыце: admin@obelarus.net

Праводзіў апытанне і разглядаў разам з Вамі вынікі
Аляксей Лабчэўскі

Дадатковые спасылкі:


Страница основана 27 февраля 2001г.
admin@obelarus.net